Працягнуты тэрмін
збору намінацый
на Прэмію Кангрэса
Абвяшчаем аб падаўжэнні збору (да 10 мая) намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па выніках 2020 года.
Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.
Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 мая 2021 года.
Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 2 кастрычніка 2021 года падчас IX Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва). Дэталі будуць абвешчаныя пазней.
Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).
Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:
– Гісторыя;
– Гуманітарныя навукі;
– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.
Праводзіцца асобны конкурс для навуковых манаграфій і артыкулаў.
Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

14.04.2021