Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю (да 10.05.24)

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2023 года.
Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.
Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.
Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 мая 2024 года.
Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 27 верасня 2024 года падчас канферэнцыі партнёраў Кангрэса ў Коўне.
Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША).
Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях:
– Гісторыя;
– Гуманітарныя навукі;
– Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.
Праводзяцца два асобных конкурса для навуковых манаграфій і артыкулаў.
Пераможца Прэміі Кангрэса не можа намінавацца ў той жа самай катэгорыі наступныя тры гады.
Комментарии