top of page

Збор намінацый на Прэмію Кангрэса за найлепшую навуковую публікацыю (да 10.4.22)

Updated: Feb 23, 2022


ICBS

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі аб’яўляе збор намінацый на Прэмію за найлепшую навуковую публікацыю ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін па вынікам 2021 года.

Задача прэміі – адзначыць найлепшыя дасягненні ў сацыяльных, палітычных і гуманітарных навуках, заахвочваць даследчую працу, а таксама спрыяць паляпшэнню якасці навуковых даследаванняў.

Запрашаем прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці вылучыць на Прэмію найлепшыя навуковыя публікацыі і зрабіць свой унёсак у папулярызацыю дасягненняў беларускай навукі і ўзнагароджанне іх аўтараў за іх дасягненні.

Прапановы можна падаць на адрас premija@palityka.org да 10 красавіка 2022 года.

Урачыстае наданне прэміі адбудзецца 1 кастрычніка 2022 года падчас X Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў Коўне (Літва).

Фундатары Прэміі: Беларускі дабрачынны фонд (Лондан) і сям’я Кіпель (ЗША). Прэмія аб’яўляецца ў трох намінацыях: – Гісторыя; – Гуманітарныя навукі; – Сацыяльныя навукі: палітычныя навукі, сацыялогія.


У гэтым годзе дадаткова абвяшчаецца конкурс на лепшую польскамоўную манаграфію замежнага аўтара на беларускую тэматыку (2016-2021 гады).


Таксама ўпершыню будзе правадзіцца конкурс для замежных аўтараў на лепшы англамоўны артыкул на беларускую праблематыку сацыяльна-палітычнай праблематыкі (2019-2021 гады).


Праводзяцца два асобных конкурса для навуковых манаграфій і артыкулаў.

260 views

Comments


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page