top of page

Дыскусія “Даследаванне міжнародных адносін і знешняй палітыкі ў сучаснай Беларусі”

Дыскусія “Даследаванне міжнародных адносін і знешняй палітыкі ў сучаснай Беларусі: выклікі палітычнага крызісу і вайны


15 чэрвеня 2022, 15.00, ZOOM.

Удзельнікі: Сяргей Богдан, Віктар Шадурскі, Кацярына Шмаціна.

Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі.


Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыкл абмеркаванняў стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі 2020 года і вайны ва Украіне.


Гэта трэццяя дыскусія з цыкла. Першая прайшла 10 траўня і была прысвечана стану гістарычнай навукі, другая (1 чэрвеня) - сацыялогіі.


За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да вывучэння Беларусі і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.


Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі, разбурэнне грамадскіх і палітычных інстытутаў, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання і новай ступені адказнасці. Гэта таксама прывяло да глыбокіх змен у даследаванні знешней палітыкі і міжнародных адносін у Беларусі. Змены адбыліся не толькі ў тэмаў даследаванняў, але і ў арганізацыі даследчай супольнасці.


На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

- Якім чынам падзеі апошніх год паўплывалі на праблематыку і тэмы даследаванняў міжнародных стасункаў (IR, international relations) і знешняй палітыкі (FP, foreign policy) ў Беларусі. Якія змены адбыліся ў экспертнай і акадэмічнай супольнасці.

- Яшчэ да восені 2020 года была магчымая супраца розных сегментаў экспертнай супольнасці ў галіне IR і FP, камунікацыя паміж даследчыкамі вельмі розных палітычных поглядаў. А што адбываецца зараз, ці магчыма зараз бесстароннасць, ці эксперты і даследчыкі незваротна разышліся па ваюючых баках? І агулам, ці магчыма камунікацыя і абмен ідэямі, калі так, то ў якім фармаце?

- У сувязі з ростам цікавасці да Беларусі, ці з’явіліся новыя асобы і даследаванні, якія б пановаму асэнсоўвалі Беларусь на міжнародных пляцоўках? Ці па-ранейшаму беларускія навукоўцы застаюцца замкнёнымі ў нацыянальных рамках? Ці адбыліся нейкія канцэптуальныя змены метадаў і падыходаў?

- Ці можа быць так, што расійская агрэсія ва Украіне прывядзе да поўнага “зацірання” беларускай праблематыкі? Наколькі зараз запатрабаваныя даследаванні знешняй палітыкі і міжнародных стасункаў Беларусі?


191 views

Commentaires


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page