top of page

Дыскусія “Сацыялогія ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне”


1 чэрвеня 2022, 15.00, ZOOM.

Удзельнікі: Алег Алампіеў, Генадзь Коршунаў, Аксана Шэлест.

Мадэратары: Андрэй Казакевіч, Аляксей Ластоўскі.


Дыскусія ладзіцца ў рамках падрыхтоўкі юбілейнага 10-ага Міжнароднага кангрэсу даследчыкаў Беларусі і ўваходзіць у цыклу абмеркавання стану сацыяльных і гуманітарных навук ва ўмовах палітычнага крызісу ў Беларусі і вайны ва Украіне.


За апошнія гады Беларусь і Цэнтральна-Усходняя Еўропа перажылі рэвалюцыйныя змены, якія істотна павысілі цікавасць да беларускіх даследаванняў, і разам з тым сфармавалі новыя выклікі.


Масштабныя палітычныя пратэсты, рэпрэсіі супраць актывістаў і грамадзянскай супольнасці, санкцыі супраць Беларусі, вайна Расіі ва Украіне – тэмп зменаў ашаламляе і патрабуе асэнсавання, патрабуе і новай ступені адказнасці. Гэта таксама прывяло да вялізнай запатрабаванасці ў надзейных сацыялагічных дадзеных, з чым паўстала таксама сур’ёзная праблема, пераважна – з-за надзвычай жорсткага дзяржаўнага кантролю ў гэтай сферы.


На дыскусіі прапануецца абмеркаваць наступныя праблемы:

- Яшчэ да восені 2020 года некаторыя эксперты і палітыкі сцвярджалі, што сацыялогія ў Беларусі немагчымая. Ці засталася прастора для сацыялагічных апытанняў і як можна перааодолець “спіраль маўчання” і “фактар страха”?

- Якія новыя магчымасці даюць анлайн-апытанні і як адольваць абмежаванні выбаркі?

- Якім чынам можна ставіцца да апытанняў, што праводзяць дзяржаўныя службы, што адбылося з Інстытутам сацыялогіі?

- Калі не апытанні, то што? Якія яшчэ магчымасці для даследаванняў ёсць у беларускіх сацыёлагаў?

96 views

Comments


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page