top of page

Шаноўнае спадарства!


У папярэднім публічным звароце мы паведамілі пра складаную сітуацыю, якая паўстала з фінансаваннем Кангрэса ў сувязі з чым было прынятае няпростае рашэнне пра перавод некалькіх секцый Кангрэса (культурніцкай скіраванасці) у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне выклікала публічную дыскусію і хвалю падтрымкі ў бок Арганізацыйнага камітэта.


Мы шчыра ўдзячныя ўсім, хто звярнуўся з прапановамі дапамогі, бо выявілася, што Кангрэс – гэта сапраўды важная з’ява для беларускай навукі, для беларускага грамадства, для нашай супольнасці.


Мы паведамляем, што зараз вядуцца перамовы пра падтрымку, якая дазволіць нам вярнуць усе секцыі ў звычайны рэжым. Выбачаемся, што сітуацыя склалася такім складаным чынам, але спадзяемся і на аднаўленне працы ўсіх секцый і панэляў, як гэта было першапачаткова запланавана.


З павагай,

Арганізацыйны камітэт

Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі

345 views

Komentarze


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page