top of page

Панэльная дыскусія «Думаць Беларусь. Інтэлектуальныя праграмы як практыка пераўтварэння грамадства»


10-ы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

Нядзеля, 2 кастрычніка, 10.00-12.00

CR-SH (вул. Daukanto 28, Малая зала)


Панэльная дыскусія «Думаць Беларусь. Інтэлектуальныя праграмы як практыка пераўтварэння грамадства»


Праграм, стратэгій і праектаў звычайна чакаюць і патрабуюць ад палітычных суб'ектаў. Але мы ведаем і прыклады праграм, зададзеных інтэлектуаламі. Ежы Гедройц і часопіс "Культура" змянілі не толькі Польшчу, але і ўсю Усходнюю Еўропу. У 1994 годзе Уладзімір Мацкевіч таксама абвясціў аб праграме Культурнай палітыкі ў Беларусі, галоўнай тэзай якой стаў прынцып «Думаць Беларусь», а сутнасцю – пераўтварэнне краіны з савецкай рэспублікі ў сучасную незалежную еўрапейскую дзяржаву.


На панэльнай дыскусіі мы будзем абмяркоўваць:

  • магчымасці і вынікі інтэлектуальных праграм грамадскіх і культурных пераўтварэнняў;

  • вынікі і эфекты праграмы Культурнай палітыкі;

  • сучасны стан беларускага грамадства і суб'ектнасць інтэлектуалаў у працэсах грамадскіх трансфармацый.

Спікеры дыскусіі:

  • Наталля Васілевіч, тэалагіня, мадэратарка "Хрысціянскай візіі";

  • Андрэй Казакевіч, доктар (PhD) палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў "Палітычная сфера";

  • Гінтаўтас Мажэйкіс, доктар філасофскіх навук, прафесар універсітэта Вітаўта Вялікага;

  • Ірына Сухій, экаабаронца, сябра Рады грамадскага аб'яднання «Экадом»; сустаршыня Кіруючага камітэта Форуму грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства;

  • Таццяна Шчытцова, доктар філасофскіх навук, прафесар ЕГУ;

  • Андрэй Ягораў, метадолаг, магістр палітычных навук, генеральны дырэктар МГА "ЕўраБеларусь".

Мадэратар: Аксана Шэлест, кандыдат сацыялагічных навук, старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

354 views

Commentaires


logo_palitykat_short.jpg
ІВКЛ
Lithuania Belarus
mackevich
bottom of page