Шаноўнае спадарства!
Ад імя арганізацыйнага камітэта Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі мусім паведаміць пра складаную фінансавую сітуацыю з Кангрэсам, які запланаваны 22-24 верасня ў Гданьску.
На вялікі жаль і цалкам незапланавана для нас асноўныя партнёры, якія фінансава падтрымлівалі Кангрэс, істотна скарацілі дапамогу на гэты год. Гэта пры тым, што цэны значна выраслі ва ўсім рэгіёне.
Асноўная місія Кангрэса – збіраць вялікую колькасць навукоўцаў і экспертаў розных дысцыплін, ствараць прастору для супольнай камунікацыі. Але сітуацыя ў гэтым годзе ставіць канцэпцыю пад пагрозу. У Арганізацыйным камітэце нават ставілася пытанне пра адмену Кангрэса ў гэтым годзе.
Пасля працяглай дыскусіі мы змушаны значна скараціць колькасць субсідый на пражыванне і транспарт, а таксама перавесці частку секцый у анлайн-рэжым. Гэта рашэнне для нас вельмі складанае, паколькі разбурае традыцыйны фармат падзеі, але на дадзены момант мы не маем іншага выбару. Вельмі спадзяемся на ваша разуменне складанай сітуацыі, у якой апынулася арганізацыйная каманда Кангрэса.
У анлайн рэжым пераводзяцца наступныя секцыі:
9. Філалогія
10. Гістарычная і культурная спадчына
11. Культура і культурныя даследаванні
Арганізацыйны камітэт
Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Comments